Лукашэнка сустрэнецца з Сі Цзінь Пінам

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Кітай. Пра гэта паведамляе прэс-служба самаабвешчанага кіраўніка Беларусі.

У Пекіне 4 снежня ў Лукашэнкі адбудуцца перамовы з лідарам КНР Сі Цзінь Пінам.

«На парадку дня – пытанні гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай і міжнароднай супрацы. Таксама ў праграме візіту – шэраг мерапрыемстваў сацыяльна-гуманітарнага напрамку», – паведамляе прэс-служба.

Лукашэнка накіраваўся у Кітай пасля кліматычнага саміту ў ААЭ.

Рэжым Лукашэнкі хоча прадаць Беларусь Кітаю. Але ці трэба гэта Пекіну?

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны