«Абсалютны прыярытэт». Лукашэнка заявіў, што трэба дапамагчы сілавікам з жыллём

«Абсалютным прыярытэтам» у жыллёвым будаўніцтве для дзяржавы будзе дапамога шматдзетным семʼям і людзям у пагонах. Аб гэтым Аляксандр Лукашэнка заявіў падчас нарады аб развіцці будаўнічай галіны, піша БелТА.

«Мы спрабуем падтрымаць усіх. Што такое падтрымаць? Калі б гэта проста плячо падставіць – гэта адно. Але гэта ж фінансаванне, падтрымка рублём. А ў любой краіне заўсёды дэфіцыт грашовых сродкаў. Дакладна так і ў нас, у гэтай сітуацыі тым больш. Таму як будзем дзейнічаць у будучыні?

Зразумела, што ёсць абсалютны прыярытэт – гэта шматдзетныя семʼі, людзі ў пагонах, таму што яны не могуць зарабіць больш, чым мы ім плацім. І яны не маюць права зарабляць на баку.Таму іх трэба ў нейкай ступені падтрымліваць», – адзначыў ён.

Не хапае на кватэру. Браць крэдыт ці растэрміноўку?

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны