Прыватным аптэкам у Беларусі загадалі павялічыць долю айчынных лекаў

У Міністэрства аховы здароўя 4 студзеня сабралі прадстаўнікоў 20 найбуйнейшых фармсетак усіх формаў уласнасці. На сустрэчы патрабавалі павялічыць долю айчынных лекаў і абмяркоўвалі цэны.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Жанчына пакупае лекі ў аптэцы ў Менску, Беларусь. 24 лістапада 2021 года. Фота: Белсат

У прыватнасці, абмяркоўваліся імпарт прэпаратаў, фармаванне цэнаў пастаўшчыкоў і ў аптэках. У міністэрстве адзначылі, што працягнуць кантраляваць цэны на лекпрэпараты.

Пры гэтым ад прыватных аптэк запатрабавалі, каб яны павялічылі долю айчынных лекавых прэпаратаў да 40 %.

На нарадзе 21 снежня 2023 года Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў разабрацца з абгрунтаванасцю росту цэн на лекі. Паводле яго, не трэба баяцца, што «нейкі прыватнік з аптэкі сыдзе», бо «дастаткова дзяржаўных аптэк».

Сіпаты Лукашэнка правёў нараду па рэгуляванні коштаў. Вечаровы эфір за 21 снежня

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны