Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркаю ЗША ў Беларусі Джулі Фішэр

У красавіку 2020 года Доналд Трамп прызначыў Джулі Фішэр на пасаду амбасадаркі ЗША ў Беларусі, а 16 снежня ейную кандыдатуру зацвердзіў Сенат Злучаных Штатаў.

Святлана Ціханоўская і Джулі Фішэр Фота: Telegram @tsikhanouskaya

На сумеснай сустрэчы Святлана Ціханоўская адзначыла:

«Для мяне вялікі гонар вітаць новага амбасадара ЗША ў Беларусі. Сяброўства з ЗША мае вельмі вялікае значэнне для беларускага народа і яго імкнення да дэмакратычнай будучыні»

Джулі Фішэр у Твітэры Пасольства ЗША ў Менску пацвердзіла, што «ЗША будуць працягваць абараняць народ Беларусі і людзей, якія сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю пры выразе сваіх свабод».

Падрабязнасці сустрэчы абяцалі распавесці пазней.

Джулі Фішэр, прызначаная амбасадаркай ЗША ў Беларусь, наведала «Белсат»

АД, belsat

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны