Чарговая справа супраць Латушкі, новы каронавірусны антырэкорд. Галоўнае за 4 лютага

543 дні цягнецца востры палітычны крызіс у Беларусі, які абумоўлены супрацьстаяннем грамадства і ўладаў краіны. «Белсат» падводзіць вынікі дня.

Павел Латушка падазраваны ў хабарніцтве

Павел Латушка, віцэ-дырэктар Купалаўскага тэатру, віцэ-міністр культуры Беларусі, кіраўнік і заснавальнік Народнага Антыкрызіснага Упраўлення (НАУ). Варшава, Польшча. 22 кастрычніка 2021 года. Фота: ЮШ / Белсат

Працаўнікі Камітэту дзяржкантролю праверылі выдаткаванне бюджэтных сродкаў на вытворчасць фільмаў і выявілі парушэнні. Падазраваным аказаўся Павел Латушка, які ў 2012 годзе працаваў на пасадзе міністра культуры, паведамляе прэсавая служба ДФР.

ДФР распачаў крымінальную справу супраць Паўла Латушкі за атрыманне хабару

Арыштаванага стрыечнага брата Латушкі збівалі міліцыянты

Паводле звестак родных, палітвязня Анатоля Латушку збівалі ў Цэнтральным РУУС. Сілавікі патрабавалі ад яго пароль да тэлефону, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Анатоля Латушку збілі ў дзень затрымання

У Пекіне распачалі Алімпіяду

4 лютага на Пекінскім нацыянальным стадыёне, які называюць «Птушынае гняздо», адбылася цырымонія адкрыцця зімовых Алімпійскіх гульняў 2022 года. Падчас цырымоніі краіна, у якой адбываюцца спартовыя спаборніцтвы, арганізуе музыку, песні, танцы і феерверкі, якія запрашаюць гледачоў пазнаёміцца з культураю краіны. У сёлетняй цырымоніі ўзялі ўдзел 95 краінаў свету.

Адкрыццё Алімпіяды ў Пекіне. Фота: Andrew Milligan / PA Images / Forum

У Пекіне адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні

Беларуская каманда на адкрыцці Алімпіяды ў Пекіне выйшла 22-й на вядомы стадыён. Сцяганосцамі беларускай алімпійскай зборнай выступілі канькабежцы Ганна Ніфонтава і Ігнат Галавацюк.

На адкрыцці Алімпіяды беларусы выйшлі на стадыён 22-мі

Вядомага прадпрымальніка Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў залі суда

У судзе Савецкага раёну Менску 4 лютага агучылі вырак бізнесоўцу Аляксандру Васілевічу, сузаснавальніку парталаў «Kyky» і «The Village», паведамляе радыё «Свабода».

Сузаснавальніка «Kyky» і «The Village» Аляксандра Васілевіча вызвалілі ў зале суда

У палітзняволенай Вольгі Лойкі памёр бацька

Галоўная рэдактарка палітычна-эканамічнага блоку ў TUT.by Вольга Лойка даслала на волю ліст, датаваны 1 лютага. Яна напісала, што пакуль яна ў СІЗА № 1, памёр ейны бацька, а сястра прайшла цяжкае лячэнне.

У палітзняволенай рэдактаркі TUT.by Вольгі Лойкі за час зняволення памёр бацька

 

Яшчэ адзін фэйкавы ліст з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку»

Гісторыя з фэйкавым лістом з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку» атрымала працяг. Гэтым разам ліст з патрабаваннем прыйшоў у гімназію Рэчыцы. Адметна, што мерапрыемства там таксама зладзілі, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Яшчэ адна школа адрэагавала на фэйкавы ліст з загадам арганізаваць «дыялогавую пляцоўку»

Каронавірус не адступае

Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, на дзень 4 лютага ў Беларусі выяўвілі 7350 новых выпадкаў заражэння каронавіруснай інфекцыяй. Гэта самая вялікая лічба за ўвесь час пандэміі.

7350 новых выпадкаў COVID-19 у Беларусі. Афіцыйная статыстыка б’е рэкорды

СВ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны