ЗША адмаўляюць кожнаму 4-му турысту з Беларусі ў атрыманні візы

Летась 26,5 % беларусаў, якія жадалі атрымаць візу ў ЗША, атрымалі адмову. Дзярждэп Злучаных штатаў апублікаваў статыстыку, у якой адлюстроўваецца адсотак адмоваў грамадзянам краінаў свету ў атрыманні турыстычнай візы.

Амбасада ЗША спыняе працу ў Беларусі. Усе супрацоўнікі эвакуяваныя. Фота: Julie Fisher / Twitter

Летась больш чым кожны 4-ы зварот з боку беларусаў на атрыманне візы ў ЗША быў адмоўным. Агулам амбасады ЗША адмовілі грамадзянам нашай краіны ў 26,5 % зваротаў.

Адмовы атрымліваюць турысты з практычна ўсіх краінаў свету. У сярэднім па ЕЗ каля 10 % адмоваў у выдаванні візаў.

Расейцы атрымліваюць 26,18 % адмоваў, украінцы – 41,27 %.

Ажно 58,33 % зваротаў з боку грамадзянаў Канады атрымліваюць адмовы на наведванне ЗША.

Куды беларусы могуць надоўга з’ехаць без візы? Казахстан змяніў правілы бязвізавага ўезду

 

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны