МЗС Польшчы рэкамендуе сваім грамадзянам выехаць з Беларусі

Міністэрства замежных справаў Польшчы ў сувязі з ростам напружанасці і ваеннымі падзеямі ў рэгіёне раіць сваім грамадзянам не наведваць Беларусі. Ведамства папярэджвае, што сітуацыя з бяспекаю пагаршаецца.

У выпадку рэзкага пагаршэння сітуацыі з бяспекаю, закрыцця межаў або іншых сітуацыяў эвакуацыя грамадзянаў Польшчы з Беларусі можа быць складанай ці нават немагчымай. Таму МЗС Польшчы заклікае грамадзянаў сваёй краіны не наведваць Беларусі.

Вонкавапалітычные ведамства Польшчы заклікае грамадзянаў, якія цяпер у Беларусі, зарэгістравацца ў сістэме «Odyseusz» і сачыць за інфармацыяй МЗС. А таксама рэкамендуе выехаць з Беларусі.

Пажар і штурм АЭС. Дзявяты дзень вайны ва Украіне. Онлайн

АФ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны