Прадстаўнік міністра-каардынатара спецслужбаў Польшчы Станіслаў Жарын заявіў, што Варшава чакае павелічэння плыні нерэгулярных мігрантаў, якія рухаюцца на Захад праз тэрыторыю Беларусі.
«Апошнія справаздачы польскай памежнай службы паказваюць, што маршрут міграцыі, які падтрымліваюць Расея і Беларусь, зноў выкарыстоўваецца больш інтэнсіўна. Мігранты на мяжу Беларусі і Польшчы прыбываюць з Расеі. Менавіта Крэмль з’яўляецца галоўным бенефіцыярам гэтай дзейнасці», – адзначыў ён на сваёй старонцы ў Twitter.
Recent reports from the Polish Border Guard show that the migration route maintained by Russia and Belarus is being used more intensively again. Migrants to the border between Belarus and Poland come from Russia. It is the Kremlin that is the main beneficiary of these activities. pic.twitter.com/Z10PcIJ4wM
— Stanisław Żaryn (@StZaryn) March 3, 2023
Жарын мяркуе, што надыход цёплага надворʼя ў бліжэйшыя месяцы «можа прывесці да павелічэння ціску на польскую мяжу і далейшых спробаў дэстабілізацыі ўсходняга флангу NATO». Ён падкрэсліў, што міграцыйны крызіс – частка гібрыднай агрэсіі РФ супраць Захаду.
«Рост інтэнсіўнасці дзеянняў супраць Польшчы можа адбыцца ў бліжэйшыя тыдні і месяцы. Усё будзе залежаць ад палітычнага рашэння Расеі, якая выкарыстоўвае гэты інструмент супраць Польшчы, ЕЗ і NATO», – рэзюмаваў польскі чыноўнік.
Глеб Нержын belsat.eu