У Беларусі за 2023 год былі скрадзеныя 569 аўтаў

У 2023 годзе ў Беларусі былі скрадзеныя 569 аўтамабіляў, піша «Office Life» са спасылкаю на часопіс «Страхование в Беларуси». Адшукаць удалося 563 аўты.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: oka.fm

Найбольш папулярнаю маркай у злодзеяў стаўся «Volkswagen». Агулам былі скрадзеныя 80 машын, не ўдалося адшукаць толькі адну з іх. Большасць выкраданняў прыходзіцца на Менскую вобласць (23 выпадкі).

Топ-5 найбольш папулярных марак сярод выкрадальнікаў аўтаў:

  • «Volkswagen» (80 аўтаў),
  • «ВАЗ» (72 аўты),
  • «Audi» (43 аўты),
  • «Renault» (35 аўтаў),
  • «Ford» (27 аўтаў).

Акрамя таго, дадае выданне, скралі толькі адно аўта маркі «Porsche» і ніводнага «Saab».

«Geely» ў Расеі стала самай папулярнай замежнай маркай машынаў

Раман Шавель belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны