Расследаванне: нямецкія кампаніі дапамагаюць Расеі адбудоўваць Марыупаль

У расследаванне нямецкіх журналістаў трапілі дзве буйныя кампаніі, адна з якіх звязаная з расейскім алігархам, але пазбегла санкцыяў, піша «Tagesschau».

Марыупаль. Фота: REUTERS

Нямецкія кампаніі ўскосна дапамагаюць Расеі аднаўляць знішчаны дашчэнту Марыупаль Данецкай вобласці. Згодна з расследаваннем, да працэсу рэканструкцыі шматпакутнага гораду прыцягнулі даччыную кампанію «Knauf», што спецыялізуецца на вытворчасці будаўнічых матэрыялаў. Гэтая кампанія ўдзельнічае ў продажы будаўнічых матэрыялаў на замову Мінабароны Расеі для праекту ў Марыупалі.

Акрамя таго, у аднаўленні гораду ўдзельнічае фірма «WKB Systems» з рэгіёну Мюнстэрлянд у зямлі Паўночны Рэйн – Вэстфалія. Кампанія займаецца вытворчасцю абсталявання для вырабу ячэістага бетону, што выкарыстоўваецца ў працэсе аднаўлення Марыупалю.

«WKB Systems» мае бізнес-сувязі з расейскім бізнесоўцам Віктарам Бударыным, аднак ні адна з гэтых кампаніяў не трапіла пад санкцыі. Расейская прапаганда актыўна асвятляе працэс аднаўлення і будаўніцтва ў Марыупалі пасля масаваных бамбаванняў акупантамі.

«Ляцелі шкло, камяні, пыл, крычалі людзі». Аповед дзяўчыны, якая перажыла бамбаванне тэатру ў Марыупалі

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны