У палітзняволенага палітыка Андрэя Дзмітрыева памерла маці

Маці Андрэя Дзмітрыева, асуджанага да 1,5 гадоў калоніі, спадарыня Таццяна, памерла на пачатку траўня, паведамляе выданне «Салідарнасць».

Андрэй Дзмітрыеў у судзе. Фота: «Вясна» / Telegram / viasna96

Маці Дзмітрыева цяжка перажывала арышт і зняволенне сына. Пра ейную смерць палітык даведаецца толькі ў чацвер, 4 траўня, калі сябры адправяць яму тэлеграму. На тое, што Дзмітрыеву дадуць магчымасць развітацца з маці, сваякі не разлічваюць.

Андрэя Дзмітрыева, былога старшыню грамадскай арганізацыі «Гавары праўду» і кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2020 года, затрымалі 11 студзеня 2023 года. 6 красавіка суддзя Кацярына Мурашка пакарала яго годам і шасцю месяцамі калоніі паводле арт.342 КК РБ – «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо актыўны ўдзел у іх».

«Ён добра разумеў рызыку, але заставаўся ў Беларусі». Хто такі Андрэй Дзмітрыеў, якога пачынаюць судзіць у Менску

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны