Еменскія хусіты пагражаюць нападаць на караблі ў Міжземным моры

Еменская групоўка «Ансар Алах» абвесціла пра пачатак «чацвертай фазы эскалацыі» сваёй барацьбы з Ізраілем і ЗША.

Прадстаўнік хусітаў Яхья Сарыя. Скрыншот з відэа: army21ye / X (Twitter)

Прадстаўнік групоўкі «Ансар Алах» Ях’я Сары паведаміў, што хусіты гатовыя атакаваць караблі, якія накіроўваюцца ў парты акупаванай Палестыны праз Міжземнае мора, у любым даступным раёне ў межах дасяжнасці.

Раней дзеянні хусітаў абмяжоўваліся Чырвоным морам і Адэнскім залівам.

У «Ансар Алах» падкрэсліваюць, што калі Ізраіль распачне ваенную аперацыю ў Рафаху, хусіты будуць нападаць на ўсе караблі, якія маюць дачыненне да паставак і ўваходу ў акупаваныя палестынскія парты, незалежна ад нацыянальнасці і іх прызначэння.

Нагадаем, праіранская групоўка «Ансар Алах», якая кантралюю значную частку Емена, восенню 2023 года абвесціла баявую аперацыю на «падтрыманне палестынскага народу» і пачала чыніць рэгулярныя напады на марскія камунікацыі, каб прымусіць Ізраіль адмовіцца ад ваеннай аперацыі ў сектары Газа. За чатыры месяцы ў Чырвоным моры і Адэнскім заліве былі атакаваныя дзясяткі міжнародных караблёў, што прывяло до вялікага збою ў марскіх перавозках.

У адказ на гэтыя дзеянні ЗША і Вялікая Брытанія са студзеня 2024 году пачалі наносіць ракетна-бомбавыя ўдары па вайсковых аб’ектах у Емене. Аднак аперацыя саюзнікаў не прымусіла хусітаў спыніцца.

Захад не можа спыніць хусітаў. Як атакі ў Чырвоным моры ўплываюць на свет і на Беларусь

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны