Расея абвесціла ў вышук Уладзіміра Зяленскага і Пятра Парашэнку

МУС Расейскай Федэрацыі абвясціла ў вышук дзейнага прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і экс-прэзідэнта Пятра Парашэнку. Пра гэта паведамляе «РИА Новости».

Прэс-канферэнцыя прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ў другую гадавіну пачатку поўнамаштабнага расейскага ўварвання. Кіеў, Украіна. 25 лютага 2024 года. Фота: Белсат

Звесткі прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага і экс-прэзідэнта Пятра Парашэнкі з’явіліся ў базе вышуку МУС РФ. Паводле якіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу ім выставілі абвінавачванне, не паведамляецца.

Расея часта абвяшчае ў вышук украінскіх палітыкаў, генералаў і чыноўнікаў. Летась абвесцілі ў вышук тагачаснага галоўнакамандуючага ЗСУ Валерыя Залужнага, новага галоўнакамандуючага Аляксандра Сырскага і кіраўніка ГУР Мінабароны Украіны Кірылу Буданава. Яму, напрыклад, завочна выставілі абвінавачанне «ва ўчыненні тэрарыстычных актаў на тэрыторыі Расеі».

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны