Расея зноў нанесла ўдары па Харкаўшчыне і Адэшчыне

Удзень 4 траўня расейская армія ўчыніла паветраныя ўдары па Харкаву і Харкаўскім раёне, а таксама па Адэскім раёне. Агулам атрымалі раненні мінімум 8 чалавек.

Кіраўнік Адэскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Кіпэр паведаміў, што Расея нанесла ракетны ўдар па Адэскім раёне. Атрымалі раненні дзве жанчыны і адзін мужчына. Пашкоджана цывільная інфраструктура.

Кіраўнік Харкаўскай абласной вайсковай адміністрацыі Алег Сынегубаў паведаміў, што агрэсар зноў ударыў па цывільнай інфраструктуры Харкава.

«Вораг ударыў ракетаю па тэрыторыі цывільнага прадпрыемства», – канстатаваў ён.

Мэр Харкава Ігар Тэрэхаў кажа, што на прадпрыемстве маштабны пажар. Атрымалі раненні чатыры мірныя жыхары: трое мужчын і адна жанчына.

Раней расейцы нанеслі ўдар кіраванымі авіяцыйнымі бомбамі па пасёлку Чэркаскія Цішкі Харкаўскага раёну. Атрымала раненне 74-гадовая пенсіянерка.

Нагадаем, у ноч на 4 траўня расейцы атакавалі Харкаў беспілотнікам: у выніку пацярпелі 4 асобы.

Расея нанесла ракетны ўдар па Адэсе. Ёсць забітыя і параненыя

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны