Сілавікі затрымалі беларуса за тое, што ў 2020 годзе ўключаў у машыне «пратэставыя песні»

Падкантрольныя спецслужбам Telegram-каналы паведамляюць пра затрыманне беларуса, які падчас пратэстаў 2020 году «актыўнічаў на сваім аўто», а таксама выкрыкваў лозунгі на паўмарафоне ў Маскве.

Іван Савіцкі. Фота: mediazona_by / Telegram

У «пакаянным відэа», якое прымусілі запісаць сілавікі, мужчына кажа, што ён «быў на мітынгу, падчас пратэстаў перасоўваўся на сваім аўтамабілі, уключаў у аўтамабілі пратэставыя песні». У відэа пры гэтым гучыць песня Віктара Цоя «Перамен».

Таксама затрыманы распавядае, што ездзіў у Маскву, каб прыняць удзел у спартовым паўмарафоне, выкрыкваў там лозунгі і фатаграфаваўся з пратэставай сімволікай – лістом паперы з надпісам «Жыве Беларусь».

Па якім артыкуле быў затрыманы мужчына і ці застаецца ён пад вартай – невядома.

«Медиазона» паведамляе, што імя затрыманага – Іван Савіцкі. Чалавек з такім ж дадзенымі ёсць і сярод удзельнікаў Маскоўскага паўмарафону ў 2024 годзе.

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны