РУП «Белтэлекам» паведаміў аб унясенні змяненняў у тарыфы на паслугі сувязі. Змены пачнуць дзейнічаць з 13 ліпеня.
Тарыфы павышаюцца на наступныя паслугі сувязі РУП «Белтэлекам»:
- эфірнае тэлебачанне;
- абаненцкае тэлеграфаванне (сеткі АТ-тэлекс);
- тэлефанія паводле IP-пратаколу «Максіфон»;
- даведачна-інфармацыйныя, а таксама паслугі, якія даюцца з ужываннем апаратна-праграмных сродкаў цэнтру абслугоўвання выклікаў.
Новыя тарыфы можна даведацца на сайце прадпрыемства.
МГ belsat.eu