3 ліпеня каля 200 чалавек сабраліся разам у Музеі народнай архітэктуры і побыту ў вёсцы Азярцо, каб адсвяткаваць Купалле – адно з самых старажытных народных святаў, прысвечаных сонцу і росквіту прыроды. Як усё прайшло – у нашым фотарэпартажы.
Спачатку было купальскае шэсце да месца распальвання вогнішча, падчас якога сустрэлі варажбітку і лесуна, ад якіх даведаліся пра цудадзейныя ўласцівасці некаторых кветак і раслін. Пасля – народныя песні, танцы, гульні і карагоды. Усім ахвочым было прапанавана «апрануць» пудзіла і павесіць на яго стужку з бядой, пасля чаго яно было спалена ў купальскім вогнішчы. Кульмінацыяй сталі пераскокі праз вогнішча, якое, як вядома, надае здароўе і поспех на ўвесь наступны год. На завяршэнні дзяўчыны, загадваючы жаданні, пускалі вянкі на ваду.