Пракуратура пачала крымінальную справу аб знішчэнні вакцынаў ад каронавіруса

У Берасцейскай вобласці пракуратура пачала крымінальную справу аб перавышэнні службовых паўнамоцтваў (ч. 3 арт. 426 КК) за наўмыснае знішчэнне вакцынаў ад каронавіруснай хваробы, паведамляе прэс-служба ведамства.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: Viacheslav Lopatin / Shutterstock.co

Паводле інфармацыі пракуратуры, у адным з раёнаў Берасцейскай вобласці начальнік падраздзялення ўстановы аховы здароўя больш за год даваў указанні падначаленым аб спісанні і знішчэнні вакцынаў ад каронавіруса.

«Матыў – пазбегчы адказнасці за нізкія тэмпы вакцынацыі насельніцтва», – лічаць у пракуратуры.

Усяго былі знішчаныя вакцыны агульным коштам больш за 93 тыс. рублёў (каля 31 тыс. долараў). Цяпер супраць начальніка падраздзялення ўстановы аховы здароўя пачатая крымінальная справа.

Медыкі лічаць, што цяпер паступленне ў медуніверсітэт прыраўноўваецца да самазабойства

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны