Прыгожыну вярнулі 112 мільёнаў долараў, знойдзеных падчас ягонага мяцяжу

10 мільярдаў расейскіх рублёў, або каля 112 мільёнаў долараў у эквіваленце, знойдзеныя пры ператрусах у Санкт-Пецярбурзе, вярнулі кіраўніку ПВК Вагнэра Яўгенію Прыгожыну. Пра гэта паведамляе «Фонтанка».

Яўгеній Прыгожын. Фота: Пресс-служба Пригожина / Telegram

10 мільярдаў расейскіх рублёў, сотні тысяч долараў і 5 зліткаў золата знайшлі ў машынах падчас ператрусаў у Санкт-Пецярбурзе 24 чэрвеня – у дзень, калі Яўгеній Прыгожын учыніў у Расеі вайсковы мяцеж. Сам кіраўнік ПВК тады заяўляў, што грошы прыгатаваныя на заробак баевікам і выплаты сваякам загінулых.

Паводле інфармацыі выдання «Фонтанка», да 2 ліпеня Прыгожыну вярнулі ўсю суму і каштоўнасці. Аднак на самой працэдуры ён не прысутнічаў. Замест яго прыехаў ягоны кіроўца з даверанасцю.

Тым часам «Ведомости» паведамляюць, што агульныя выдаткі на ПВК з расейскага бюджэту маглі перавысіць 1,7 трыльёна расейскіх рублёў з 2014 года. Вагнэраўцы ў рамках заключаных з дзяржавай кантрактаў атрымалі крыху больш за 858 мільярдаў расейскіх рублёў. Паводле іншых кантрактаў, прыгожынскі холдынг «Канкорд» аказаў паслуг яшчэ на 845 мільярдаў расейскіх рублёў.

Лагер каля Асіповічаў пабудавалі не для вагнэраўцаў?

Якуб Хруст belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны