На TVP – прэм’ера праграмы «Akcent Wschodni», якую рыхтуе «Белсат»

У суботу 6 ліпеня а 16:30 на тэлеканале «TVP Info» адбудзецца прэм’ера «Akcent Wschodni» – новай праграмы, прысвечанай усходнім суседзям Польшчы. Праграму рыхтуе рэдакцыя «Белсату», а яе галоўным вядоўцам будзе Міхал Кацэвіч.

Выканальнік абавязкаў дырэктара тэлеканалу «Белсат» Аляксей Дзікавіцкі. Фота: Белсат

Як паведамляе рэдакцыя «Akcent Wschodni», у праграме будуць асвятляцца найважнейшыя падзеі, якія адбываюцца ва ўсходніх суседзяў Польшчы – Расеі, Украіны і Беларусі. Таксама будзе інфармацыя пра постсавецкія краіны, як Малдова, Арменія і Грузія.

«Я рады, што праграму пра Усход на «TVP Info» будзе рыхтаваць «Белсат», які ўваходзіць у TVP. У Польшчы няма іншага тэлебачання, якое аб’ядноўвала б такую колькасць экспертаў з Беларусі, Украіны, Расеі ці Казахстану, а таксама палякаў, якія займаюцца ўсходнімі пытаннямі», – адзначае Аляксей Дзікавіцкі, выканальнік абавязкаў дырэктара тэлеканалу «Белсат».

«Мы думае, палякам важна быць добра інфармаванымі пра тое, што адбываецца за ўсходняй мяжой, асабліва ў эпоху ўзмацнення інфармацыйнай вайны з боку Крамля і Менску, якія распаўсюджваюць дэзынфармацыю і фэйкавыя навіны. Мы паспрабуем запоўніць гэты прабел у штотыднёвай праграме», – дадае кіраўнік «Белсату».

Галоўным вядоўцам «Akcent Wschodni» будзе Міхал Кацэвіч з польскай рэдакцыі «Белсату», а сувядоўцамі – Маша Макарава, Ігар Кулей і Сяргей Пеляса, рэдактары, якія штодзённа вядуць інфармацыйна-публіцыстычныя праграмы па-беларуску і па-расейску на «Белсаце».

Міхал Кацэвіч – журналіст, які цягам гадоў займаецца тэмамі Усходняй Еўропы і Расеі. Раней працаваў у рэдакцыі «Newsweek», аўтар біяграфіяў Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.

Расейскамоўнай праграме «Вот Так» на «Белсаце» споўнілася 7 гадоў

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны