І Павел Латушка, і Дзмітрый Шчыгельскі, і Вадзім Пракоп’еў, і Франак Вячорка, і Вераніка Цапкала… І «адкрыты мікрафон».
У Вільні 8-9 жніўня пройдзе канферэнцыя «Новая Беларусь», якую ладзіць штаб Святланы Ціханоўскай, Каардынацыйная рада, Народнае антыкрызіснае ўпраўленне, каманда Віктара Бабарыкі, аб’яднанне былых сілавікоў BYPOL, рух «Супраціў» і іншыя праціўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі. 4 жніўня з’явілася падрабязная праграма канферэнцыі. Будзе онлайн-трансляцыя.
Ціханоўская ў абодва дні зачытае ўступныя словы і падвядзе вынікі.
У першы дзень (8 жніўня) запланаваныя чатыры дыскусіі:
Пасля дыскусіяў і пытанняў з залы запланаваныя нефармальныя абмеркаванні.
У другі дзень (9 жніўня) запланаваныя чатыры сесіі:
Пасля фінальнага слова Ціханоўскай запланаваная ўрачыстая цырымонія ў цэнтры Вільні. Вынікі канферэнцыі і прапановы з яе абяцаюць апублікаваць на асобнай старонцы сайта Conferencenewbelarus.org.
На форум запрашаюць ахвочых абмеркаваць далейшыя планы супрацьстаяння рэжыму Лукашэнкі. Але асобным адмаўляюць: так, на адмову паскардзіўся сузаснавальнік руху «Legalize Belarus» Пётр Маркелаў, які падаваў заяўку як рэгіянальны дырэктар «Students For Liberty for Eastern Europe». Для Веранікі Цапкалы патрабавалі «роўных умоваў», а не проста выступу на адной з дыскусіяў.
Перад канферэнцыяй збіраюць меркаванні аб тым, што трэба змяніць у дзейнасці дэмакратычнай супольнасці – анкету можна запоўніць у тым ліку тым, хто не зможа выехаць з Беларусі.
Алесь Наваборскі belsat.eu