У Беларусі заблакавалі сайт august2020

У Беларусі абмежавалі доступ да рэсурсу august2020.info «з мэтай выканання рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

Сайт august2020.info недасяжны для карыстальнікаў з Беларусі. Доступ да рэсурсу абмежаваны «з мэтай выканання рашэння Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь».

У Беларусі заблакавалі сайт august2020.info. Крыніца: скрыншот / august2020.info

Афіцыйная прычына блакавання сайту гучыць так: «Доступ да рэсурсу абмежаваны на падставе пункта 11 Палажэння аб парадку абмежавання доступу да інфармацыйных рэсурсаў (іх састаўных частак), размешчаных у глабальнай кампутарнай сетцы інтэрнэт».

«Мы дзякуем усім героям і чытачам і просім у каментарах напісаць, з якіх краінаў august2020 адчыняецца. Усе беларусы ўжо спрытна карыстаюцца VPN, таму мы спадзяемся, што нашыя чытачы застануцца з намі, а мы зможам працягваць сваю справу», – паведамляюць стваральнікі рэсурса.

Сайт august2020 публікуе гісторыі асобаў, якія пацярпелі ад гвалту з боку сілавікоў падчас масавых акцыяў летась. Цяпер на рэсурсе некалькі соцень гісторыяў. Але ўлады лічаць сайт непажаданым. Тым не менш з дапамогай VPN сайт адчыняецца і ў Беларусі.

«Зборышча суцэльных крымінальнікаў». Хто робіць праект «Malanka Media»

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны