У суботу, 2 верасня, канцлер Нямеччыны Оляф Шольц атрымаў траўму ў часе прабежкі: спатыкнуўся, упаў, на твары засталіся драпіны. Пра гэта ў нядзелю расказала выданне «Frankfurter Rundschau». А ў панядзелак Шольц паказаў у Instagram, як выглядае пасля траўмы.
Wer den Schaden hat…
Bin gespannt auf die Memes. Danke für die guten Wünsche, sieht schlimmer aus, als es ist! pic.twitter.com/bB5INX8HnM— Bundeskanzler Olaf Scholz (@Bundeskanzler) September 4, 2023
Оляф Шольц з «пірацкаю» павязкаю на воку напісаў, што выглядае гэта горш, як ёсць насамрэч. Ён падзякаваў усім за добрыя зычэнні і адзначыў, што чакае мэмаў з гэтым здымкам.
Медыкі не знайшлі сур’ёзных траўмаў. Як піша «Bild», Шольц у нядзелю на ўсялякі выпадак сядзеў удома, але ў панядзелак вярнуўся да працы паводле звычайнага раскладу. У атачэнні канцлера выданню расказалі, што Шольц злуецца на сябе за гэтае здарэнне.
Як расказвала «Deutsche Welle», Шольц рэгулярна бегае каля свайго дому ў Потсдаме, намагаецца займацца спортам два-тры разы на тыдзень, займаецца таксама веславаннем, часам катаецца з жонкаю на роварах. Прызнаваўся, што ў школьныя гады ненавідзеў спорт, але цяпер бегае як мага больш. Падчас прабегу не выкарыстоўвае нейкіх разумных прыладаў для замеру пульсу, не слухае музыкі – проса бегае і «няшмат думае пра розныя рэчы».
Мэмы з Шольцам сапраўды з’явіліся: Пірацкая партыя Нямеччыны нават прызнала Шольца сваім новым прэзідэнтам. І мэмы збольшага бяскрыўдныя, хоць працу Шольца на пасадзе канцлера ўжо лічыць добраю менш за палову немцаў, а шмат апытаных называе яго слабым лідарам. Нягледзячы на гэта, большасць каментароў пад фота пасля траўмы – «Gute Besserung», што значыць «хутчэй папраўляйцеся».
So…Scholz had an accident? 😜https://t.co/x6JIGeOP2O pic.twitter.com/pN6iMuGZuV
— Mats Nilsson (@mazzenilsson) September 4, 2023
— Markus (@Markus_17x) September 4, 2023
wtf i love olaf scholz now pic.twitter.com/bHw0NF6WEf
— franzi ⚽️ (@kaeseultra) September 4, 2023
Arrrrrrr pic.twitter.com/gDMAt1oTko
— Johannes Schmidt 🌌👾 (@ssanceman) September 4, 2023
ich hab eins… pic.twitter.com/aAn6fBvYIv
— 𝒟𝓊𝓁𝓁𝒾 𝒾𝓂 𝒢𝓊𝓁𝓁𝓎 (@dulli_im_gully) September 4, 2023
Gute Besserung pic.twitter.com/oV3tyhJpXT
— Dosch (@Dosch_LP) September 4, 2023
Neues Metal Gear Solid mit Olaf Scholz geht echt Steil pic.twitter.com/a2KANcilRD
— Zementklopfer LU 𝕏 (@LUterBube) September 4, 2023
Алесь Наваборскі belsat.eu