Пастаўкі калійных угнаенняў з Беларусі сёлета скароцяцца на 60%

Экспарт калійных угнаенняў з Беларусі сёлета скароціцца на 60% у параўнанні з 2021 годам і працягне скарачацца ў наступным годзе. Аб гэтым паведаміла ў сваёй квартальный справаздачы канадская кампанія «Nutrien».

Буйнейшы ў свеце вытворца калійных угнаенняў «Nutrien» прагназуе значнае скарачэнне экспарту калію з Беларусі. Лагатып кампаніі. Крыніца: nutrien.com

Найбуйнейшы сусветны вытворца калійных угнаенняў і трэці вытворца азотных угнаенняў «Nutrien» з канадскага штата Саскачэван паведаміў аб выніках сваёй дзейнасці за трэці квартал 2022 года – кампанія апублікавала прагнозы адносна зніжэння экспарту сваіх канкурэнтаў з Беларусі і Расеі.

Паводле «Nutrien», пастаўкі калію з Беларусі іРасеі скароцяцца , і гэта не стала для кампаніі сюрпрызам.

«Прагназуецца, што пастаўкі калію з Беларусі ў 2022 годзе знізяцца на 50–60 працэнтаў, а з Расіі – на 20–25 працэнтаў у параўнанні з папярэднім годам, што адпавядае нашым папярэднім чаканням», – гаворыцца ў справаздачы.

Кампанія прагназуе, што у наступным годзе экспарт калію з РБ і РФ працягне скарачацца: з Беларусі – на 40–60 працэнтаў, а з Расеі – на 15–30 працэнтаў у параўнанні з узроўнямі 2021 года.

Аб’ём паставак

Да канца 2022 года сусветныя пастаўкі калію складуць 60–62 мільёнаў тон. Гэта меншы паказальнік, чым прагназавалася на пачатку года, паўплывалі нечакана высокія запасы і больш асцярожныя куплі ў Паўночнай Амерыцы і Бразіліі ў другой палове 2022 года. На наступны год  сусветны попыт на калій павялічыцца, агульныя пастаўкі калійных угнаенняў прагназуюцца на ўзроўні ад 64 да 67 мільёнаў тон у 2023 годзе, з якіх абʼём продажаў калійных угнаенняў «Nutrien» складзе каля 15 мільёнаў тон.

За трэці квартал 2022 года «Nutrien» атрымала $ 1,58 мільярдаў чыстага прыбытку, што на 118% больш, чым за аналагічны перыяд 2021-га. Продажы за дзевяць месяцаў выраслі на 36% да $8,2 млрд.

Беларуска-расейскі чыннік

Канадцы прызнаюць, што нявызначанасць паставак з Беларусі і Расеі ўплывалі на чыстаю рэалізаванаю цану продажу  –  ўсе 9 месяцаў года цана расла.

Сусветны лідар вытворчасці калію асцерагаецца наступстваў канфлікту паміж Украінай і Расеяй і міжнароднай рэакцыі на яго. Гэтыя чыннікі, паводле «Nutrien», маюць і могуць працягваць мець патэнцыйныя шырокія наступствы для нестабільнасці сусветнага рынку і эканамічных умоў, уключаючы цэны на энерганосьбіты і сыравінныя тавары.

«Пэўныя краіны, у тым ліку Канада, ЗША, Аўстралія і некаторыя еўрапейскія краіны, увялі строгія фінансавыя і гандлёвыя санкцыі супраць Расеі, а Расея і Беларусь увялі ўласныя санкцыі ў адказ, якія мелі і могуць працягваць мець далёка ідучыя наступствы для сусветная эканомікі, цэны на энерганосьбіты і сыравінныя тавары, харчовая бяспека і пастаўкі пажыўных рэчываў для сельскагаспадарчых культур і цэны», –  адзначаецца ў справаздачы «Nutrien».

На тле моцнага зніжэння экспарту калія афіцыйны Менск, падобна, працягвае ліхаманкава перабіраць шляхі пераарыентацыі крытычнага экспарту. Як паведамлялася, 3 кастрычніка ўжо Растоўская вобласць Расеі прапанавала Беларусі свае парты. Прапанову Аляксандру Лукашэнку зрабіў уласна губернатар Растоўскай вобласці Васіль Голубеў, які заехаў у Менск перад візітам у Маскву. Разам з партамі Санкт-Пецярбургу, Мурманска і Астрахані гэта ўжо чацвёрты варыянт дыверсіфікацыі экспартных паставак з Беларусі за год.

Лукашэнку прапанавалі яшчэ адзін шлях для экспартных грузаў – праз Растоў

Антон Тачняк belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны