Вынесены прысуд актывістам незалежных прафсаюзаў: ад 8 да 9 гадоў

У Менскім гарадскім судзе агучылі вырак актывістам беларускіх незалежных прафсаюзаў: палітвязням Генадзю Фядынічу, Васілю Берасневу і Вацлаву Арэшку, паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Працэс вяла суддзя Алена Папкова.

Палітвязні Генадзь Фядыніч, Васіль Бераснеў і Вацлаў Арэшка. Фота: праваабарончы цэнтр «Вясна» / Telegram

Актывісты беларускіх незалежных прафсаюзаў Генадзь Фядыніч і Васіль Бераснеў атрымалі па 9 гадоў калоніі, Вацлаў Арэшка – 8. Такі прысуд вынесла суддзя Менскага гарадскога суда Алена Папкова. Яна палічыла даказанай іхную віну ў закліках да санкцыяў, распальванні варожасці і стварэнні экстрэмісцкага фармавання.

Фядынічу і Берасневу прызначаная калонія ўзмоцненага рэжыму, Арэшку – агульнага.

Судовы працэс быў закрытым.

Усе трое прызнаныя палітвязнямі. Іх затрымалі 19 красавіка летась.

«Гэта не азначае, што прафсаюзаў не стала». Размаўляем з сябрам рады СПБ Дзянісам Садоўскім

Сяргей Крот belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны