Калону аўтаў з беларускімі кіроўцамі выратавалі з гурбаў у Казахстане

Праз дрэннае надвор’е ў Жэтысуўскай вобласці Казахстану давялося ратаваць з гурбаў калону з 48 грузавых аўтаў. Сярод іх было 40 машынаў з кіроўцамі з Беларусі, паведамляе Дэпартамент надзвычайных сітуацыяў Жэтысуўскай вобласці.

Кіроўцы, якіх выратавалі з гурбаў у Казахстане. Фота: gov.kz

Паведамленне пра надзвычайнае здарэнне мясцовыя ратавальнікі атрымалі раніцай 4 студзеня. Каб дапамагчы кіроўцам, прыйшлося выкарыстоўваць тэхніку высокай праходнасці. Усіх удалося эвакуяваць на найбліжэйшую станцыю «Дастык».

Іншыя 8 машынаў з калоны мелі кіроўцаў з Казахстану.

Ратавальнікі заклікаюць сачыць за зменамі надвор’я. Не ігнараваць СМС са штармавымі папярэджаннямі і выконваць усе неабходныя захады засцярогі пры выездзе ў далёкую дарогу.

Другасныя санкцыі дзейнічаюць. Казахстан патлумачыў, чаму не пускае беларускія «боінгі»

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны