Золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 студзеня 2024 года склалі $ 8,127 млрд. Гэта на $ 128,2 млн менш, чым месяцам раней, паведамляе Нацбанк.
Актывы ў замежнай валюце знізіліся на $ 199 млн і склалі $ 3,356 млрд.
Залатыя запасы ў грашовым эквіваленце павялічыліся на $ 57,7 млн. Усяго Беларусь мае золата на $ 3,58 млрд.
Спецыяльныя правы пазыкі ад МВФ падаражэлі на $ 13,3 млн, да $ 1,387 млрд.
Яшчэ $ 0,3 млн у золатавалютных рэзервах Беларусі – гэта іншыя актывы. І $ 0,03 млн – рэзервовая пазіцыя ў МВФ.
У параўнанні з 1 студзеня 2023 года, золатавалютныя рэзервы павялічыліся на $ 197,9 млн. Гэта адбылося ў першую чаргу праз рост цэнаў на золата (плюс $ 440,8 млн за год). Актывы ў замежнай валюце скараціліся на $ 257,3 млн.
Арсен Рудэнка belsat.eu