Зяленскі пракаментаваў інфармацыю пра адстаўку Залужнага: «Думаю пра перазагрузку»

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракаментаваў чуткі пра адстаўку Галоўнакамандуючага Збройнымі сіламі Украіны Валерыя Залужнага. Ёсць думкі пра змену дзяржаўных кіраўнікоў агулам, расказаў Зяленскі.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Zelenskiy / Official / Telegram

«Безумоўна, калі мы кажам пра перазагрузку, я хачу, каб зразумелі, мы кажам пра перазагрузку найвышэйшых кіраўнікоў дзяржавы… Я думаю пра гэтую перазагрузку, я ў працэсе… Нельга сказаць: вось адзін чалавек, замянілі – і ўсё, паехалі. Гэта сур’ёзная машына. І яна залежыць ад многіх працэсаў», – сказаў Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю тэлеканалу «Rai1».

Ён адзначыў, што «перазагрузка» тычыцца не толькі вайсковага кіраўніцтва, а шэрагу дзяржаўных кіраўнікоў увогуле.

«Калі мы хочам атрымаць перамогу, мы мусім штурхаць усіх у адным напрамку, перакананыя ў перамозе, мы не можам адчайвацца, апускаць рукі, у нас мусяць быць правільныя станоўчыя энергіі… Таму я кажу пра перазагрузку, пра замену, я маю на ўвазе нешта сурʼёзнае, што тычыцца не аднаго чалавека», – працягвае Зяленскі.

Чуткі пра тое, што Валерый Залужны можа пакінуць сваю пасаду, з’яўляюцца ўжо доўгі час. ​​2 лютага «The Washington Post» напісала са спасылкай на свае крыніцы, што кіраўніцтва Украіны пацвердзіла прэзідэнту ЗША Джо Байдэну, што Залужны сапраўды будзе звольнены.

Што вядома пра магчымую адстаўку Залужнага і якія наступствы для Украіны гэта будзе мець

Арсен Рудэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны