Хроніка палітычнага пераследу ў Беларусі за 5 траўня

Сілавікі працягваюць пераслед беларусаў. Працягваюцца затрыманні, ціск на зняволеных і пераследы.

Затрыманне Вольгі Гарбуновай на жаночым маршы ў Менску, Беларусь. 19 верасня 2020 года. Фота: АД / Белсат

У Менску пачаўся суд над былой кіраўніцай «Радзіславы» і палітзняволенай Вольгай Гарбуновай. вілася просьба не прыходзіць на суд «па просьбе Волі». Паплечнікі просяць падтрымаць Гарбунову інакш: допісамі ў сацыяльных сетках з хэштэгам #олявмоейжизни. Вольгя правяла ў зняволенні 176 дзён.

У Баранавічах затрымалі карэспандэнта Intex‑Press Юрыя Ганцарэвіча за супрацу з незалежнымі СМІ і тэлеграм-каналамі. Супраць Юрыя распачалі крымінальную справу па арт. 361-4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці».

Менчука Івана Карабельнікава асудзілі да трох месяцаў арышту за надпіс «НЕТ ВОЙНЕ» на плоце.

За «Не вайне» на плоце менчука пакаралі арыштам на тры месяцы

Учора ў судзе Пінскага раёну і Пінску да двух гадоў «хатняй хіміі» паводле артыкула 369 КК «Абраза супрацоўніка ДАІ» асудзілі Андрэя Ляўлюха. Мужчыну затрымалі 2 красавіка ў Расеі, дзе ён быў на «заробках». Але інфармацыі пра афіцыйную выдачу беларуса на Радзіму ў матэрыялах справы няма. Паводле версіі абвінавачвання, 13 снежня 2020 года ў «Аднакласніках» у групе «Вусаты прусак» размясціў каментар абразлівага характару з выкарыстаннем ненарматыўнай лексікі.

Віктар Бабарыка. Фота: viktar_babaryka / instagram

Палітзняволенага Віктара Бабарыку адміністрацыя наваполацкай калоніі змясціла ў штрафны ізалятар на 20 сутак. Раней Бабарыку ў калоніі паставілі на прафулік як асобу «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў», а ў сярэдзіне сакавіка яму была аб’яўлена адна вымова па надуманых прычынах.

Суд Навабеліцкага раёну Гомля вынес прысуд па крымінальнай справе Кірыла Жыжэнскага аб абразе Лукашэнкі. Суддзя Аляксандр Зінчук прызнаў Кірыла вінаватым за каментар, які «негатыўна ацэньвае кіраўніка дзяржавы і змяшчае ненарматыўную форму маўленчага выказвання, якое прыніжае публічна аўтарытэт, гонар і годнасць яго асобы ў сувязі з выкананнем ім сваіх службовых абавязкаў». Жыжэньскі пакараны пазбаўленнем волі ў калоніі агульнага рэжыму на тэрмін 1 год 1 месяц.

ГУБАЗіК затрымаў TikTok-блогерку за антываенныя ролікі і ўдзел у пратэстах 2020 года. На профіль дзяўчыны падпісана 2485 чалавек.

Праўладныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што 19 красавіка ў Берасце актывісты БРСМ «мітынгавалі супраць польскай хунты» і крычалі: «Мы гордимся, мы помним». Мужчына, праходзячы міма, выкрыкнуў: «Без Лукашэнкі!». Супраць яго распачалі крымінальную справу за хуліганства. Яму пагражае да трох гадоў калоніі.

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны