Вынікі пошуку для:

Палітвязня Віктара Бабарыку кінулі ў штрафны ізалятар

Адміністрацыя наваполацкай калоніі № 1 змясціла палітвязня Віктара Бабарыку на 20 содняў у штрафны ізалятар (ШІЗА). Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтр «Вясна». Праваабаронцам пакуль не ўдалося пацвердзіць гэтую інфармацыю.

«Вясна» нагадвае, што перад гэтым палітвязня Віктара Бабарыку паставілі ў наваполацкай калоніі на прафілактычны ўлік як асобу, «схільную да захопу закладнікаў, нападу на адміністрацыю і хуліганскіх праяваў». У сярэдзіне сакавіка Бабарыку з надуманых прычынаў абвясцілі адну вымову.

Былы кіраўнік «Белгазпрамбанку» Віктар Бабарыка быў асуджаны на 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Палітвязень адбывае пакаранне ў Наваполацку.

Падтрымаць палітыка можна, напісаўшы ліст на адрас: 211440 Наваполацк, Тэхнічная 8, ПК № 1, Віктару Дзмітрыевічу Бабарыку.

На дзень 5 траўня ў Беларусі палітычнымі вязнямі прызнаныя 1162 чалавекі.

«У ШІЗА жывая чарга стаіць». Пра што піша з калоніі асуджаны ў «пінскай справе» Раман Багнавец

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны