У сакавіку ў Беларусі звольніліся больш за 2400 працаўнікоў IT-кампаніяў

У першым квартале 2022 года ў Беларусі адбыўся вялікі адток працаўнікоў з ІТ-кампаніяў. Толькі ў сакавіку звольніліся больш за 2400 адмыслоўцаў, паведамляе devby.io.

Паводле афіцыйных звестак, у студзені-лютым з ІТ-кампаніяў сышло больш за 2400 адмыслоўцаў. І столькі ж звольнілася за адзін месяц – у сакавіку. У параўнанні з сакавіком 2021 года колькасць звольненых вырасла на 85 %.

«Столькі адмыслоўцаў за адзін месяц з кампаніяў ніколі не сыходзіла. Да гэтага максімальная колькасць айцішнікаў была звольненая ў жніўні летась – 1734 чалавекі. Сёлета ранейшы рэкорд пабіты на 38,5 %», – піша выданне.

Выказваецца меркаванне, што на дынаміку сыходу адмыслоўцаў маглі паўплываць санкцыі ў дачыненні Беларусі праз вайну ва Украіне і адмову замоўцаў працаваць з кампаніямі ў Беларусі.

Зазначаецца, што сітуацыя з найманнем новых работнікаў у сакавіку таксама пагоршылася. За гэты месяц ІТ-кампаніі працаўладкавалі 1387 спецыялістаў, а гэта на 7 % менш, чым у студзені, і на 14 % менш, чым у лютым 2022 года.

IT у Беларусі: пацыент хутчэй жывы ці мёртвы?

ЗК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны