Ад бюджэтнікаў патрабуюць распавядаць кіраўніцтву пра працу і навучанне за мяжою

Працаўнікі бюджэтных арганізацыяў мусяць даваць кіраўніцтву інфармацыю пра сваю вучобу ці працу за мяжой, а таксама пра вучобу і працу ў замежных краінах сваіх сваякоў, піша Reform.by са спасылкай на чытача, які даслаў інфармацыю ў рэдакцыю.

Фота мае ілюстрацыйны характар. Крыніца: depositphotos.com

«Начальства збірае інфармацыю наконт працаўнікоў нашай арганізацыі, якія вучыліся або вучацца за мяжой», – распавёў чытач.

Кіраўніцтву трэба паведаміць час і месца навучання.

Дакладнай галіны дзейнасці чалавека, які падзяліўся інфармацыяй, а таксама рэгіёну Беларусі, дзе гэта адбываецца, не называюць з меркаванняў бяспекі.

Таксама трэба расказаць пра сваякоў, якія вучацца/вучыліся, працуюць/працавалі ці жывуць за мяжой з указаннем месца і перыяду. Чытач адзначае, што інфармацыю патрабуюць не толькі пра блізкіх, але і пра стрыечных сваякоў.

З якой мэтай кіраўніцтва бюджэтнай арганізацыі збірае такія звесткі, не паведамляецца.

Улады патрабуюць паведаміць пра замежнае грамадзянства або ВНЖ. Чаму гэтага не варта рабіць

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны