У Менску зачынілі станцыю метро «Пралетарская» – там задымленне

Машыны МНС каля станцыі метро «Пралетарская». Крыніца: МотолькоПомоги / Telegram

5 жніўня ў Менску з прычыны задымлення цягніка была зачыненая станцыя метро «Пралетарская». Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «МотолькоПомоги».

Паводле відавочцаў, усіх папрасілі пакінуць станцыю. Сама яна была закрытая для высадкі і пасадкі пасажыраў.

Відавочцы таксама паведамляюць пра пах гары перад станцыяй метро.

«5 жніўня ў 11:48 на станцыі метро «Пралетарская» стаў адчувацца пах гары. Станцыя была зачыненая на ўваход і выхад, цягнікі ішлі без прыпынку на гэтай станцыі. Яна была абследаваная супрацоўнікамі МНС і працаўнікамі метрапалітэна. У 12:02 станцыя «Пралетарская» была адкрытая і працуе ў штатным рэжыме», – заявілі ў Менскім метрапалітэне.

У Музеі Янкі Купалы пры планавай праверцы ад выхаду газу загінуў работнік

МГ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны