Наймацнейшыя за апошнія 140 гадоў залевы ў Кітаі, атакі на ўрадавыя будынкі ў Кіеве. Галоўныя здымкі тыдня
2023.08.05 14:49
Ратавальная аперацыя з-за апоўзня ў Грузіі, наймацнейшая за 140 гадоў павадка ў Кітаі, святкаванне 79-ай гадавіны Варшаўскага паўстання ў Польшчы – сабралі здымкі з важлівых падзей за тыдзень.
Святкаванне 79-й гадавіны Варшаўскага паўстання, якое паднялося сіламі Арміі Краёвай і прадстаўнікамі польскага ўраду ў выгнанні супраць нямецкай акупацыі 1 жніўня 1944 года, ля палацу культуры і навукі ў Варшаве, Польшча. Фота: Michal Zebrowski / East NewsПадчас грамадскіх слуханняў прадстаўнікоў Аб’яднанага пераходнага кабінета у Каардынацыйнай радзе Беларусі Валер Сахашчык распавёў пра сваю дзейнасць за год, звязаную з узброенымі сіламі, пра бачанне «некрывавага» шляху пераменаў, а таксама пра стварэнне беларусамі новага ІТ-падраздзялення ў ЗСУ. Варшава, Польшча. 2 жніўня 2023 года. Фота: Ян Лісіцкі / БелсатГрузіны, беларусы і ўкраінцы пратэстуюць супраць прыбыцця расейскага круізнага лайнера «Astoria Grande» з расейскімі турыстамі ў Батумі. Сярод пасажыраў лайнера прысутнічалі зоркі расейскага музычнага тэлеканалу RU.TV, якія падтрымліваюць вайну супраць Украіны. Паліцыяй былі затрыманы 19 дэманстрантаў. Батумі, Грузія. Фота: Ukrinform / East NewsЖанчына ідзе сярод абгарэлых пасля ляснога пажару хвой ля гораду Мелула на паўночным захадзе Тунісу. Фота: Mohamed Hammi / Sipa Press / East NewsРабочы па тэхнічным абслугоўванні стаіць ля пашкоджанага ўрадавага будынку пасля атакі беспілотнікаў у Кіеве, Украіна. Фота: Jae C. Hong / AP Photo / East NewsПекін сутыкнуўся з наймацнейшай колькасцю ападкаў за апошнія 140 гадоў. У выніку паводкі выкліканай бесперапыннымі дажджамі сама меней 21 чалавек загінулі і 27 лічацца зніклымі без вестак. Пекін, Кітай. Фота: Ng Han Guan / AP Photo / East NewsМанумент «Радзіма-маці» падчас рэканструкцыі: рабочыя здымаюць савецкую эмблему са шчыта манументу ў Кіеве. Да 24 жніўня, Дня незалежнасці Украіны, плануецца заменіць савецкі герб украінскім трызубцам. Кіеў, Украіна. Фота: Jae C. Hong / AP Photo / East NewsРатавальныя службы Мексікі выцягваюць на тросах пасажырскі аўтобус, які з’ехаў з дарогі і ўпаў у яр. У выніку ДТЗ загінулі сама меней 18 чалавек і 23 атрымалі раненні. Тэпік (Tepic), Мексіка. Фота: Ulises Ruiz / AFP / East NewsМУС Грузіі праводзіць пошука-ратавальную аперацыю пасля апоўзня ў курортным горадзе Шові. У выніку апоўзня, выкліканага разлівам ракі Чанчахі, загінулі мінімум 11 чалавек. Шові, Грузіі. Фота: Anadolu Agency / abacapress.com / East NewsУкраінка Святлана Сушко плача пасля наведвання магілы свайго малодшага сына, украінскага салдата, які загінуў у мінулым годзе. Кіеў, Украіна. Фота: Jae C. Hong / AP Photo / East News