Наймацнейшы баскетбольны клуб Беларусі больш не будзе «Цмокамі»

Лагатып баскетбольнага клубу «Цмокі». Фота: wikipedia

Пра змену назвы клубу заявіў старшыня «Цмокаў» Юры Шакола на прэзентацыі каманды перад чэмпіянатам-2021/22, паведамляе «Свабода».

Па яго словах, клуб атрымае іншую назву, але як будзе называцца клуб, пакуль невядома.

Аўтарам назвы «Цмокі» стаў вядомы беларускі баскетбаліст і тагачасны мэнэджэр клубу Аляксандр Куль.

У красавіку да яго прыходзілі сілавікі. Летась Куль удзельнічаў у маршах пратэсту і быў адным з першых падпісантаў ліста спартоўцаў з патрабаваннем новых выбараў і асуджэннем гвалту сілавікоў.

Клуб памяняў назву з «Менск-2006» на «Цмокі» ў 2012 годзе. Жаночая і мужчынская каманды доўгія гады зяўляюцца наймацнейшымі ў краіне.

Марозіва для гледачоў і стаўка на беларушчыну: як «Цмокі» папулярызуюць у Беларусі баскетбол

МГМ, belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны