Ва Украіне ўзнагародзілі беларускага добраахвотніка

Беларус Дзмітрый Рубашэўскі, які служыць ва ўкраінскім войску, узнагароджаны медалём Рады нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны III ступені. Пра гэта паведамляе штаб Аперацыі абʼяднаных сілаў.

Разам з Дзмітрыем Рубашэўскім медаль атрымала вайсковы медык Юлія Крымцэва. Як адзначаецца ў прэс-рэлізе, Дзмітрый і Юлія «сваімі паспяховымі і прафесійнымі дзеяннямі падчас баявых дзеянняў, эвакуацыі і аказання медычнай дапамогі» выратавалі жыццё свайму таварышу – галоўнаму сяржанту Андрэю Дзячышыну, які атрымаў цяжкае скразное кулявое раненне галавы падчас абстрэлу пазіцыяў украінскіх войскаў на Данбасе.

Дзмітрый Рубашэўскі – 29-гадовы беларускі добраахвотнік з Берасця, ваюе на Данбасе з 2015 года. У снежні 2017 года яго ўзнагародзілі ордэнам «Народны герой Украіны», заснаваным украінскімі валанцёрамі. У 2019 годзе Дзмітрый атрымаў цяжкія раненні.

ІІ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны