Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам

Падчас Варшаўскага форуму ў справе бяспекі Святлана Ціханоўская сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Святлана Ціханоўская сустракаецца з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам. Фота: Сяргей Пеляса / «Белсат»

Святлана Ціханоўская бярэ ўдзел у Варшаўскім форуме ў справе бяспекі. Беларуская лідарка правяла шэраг двухбаковых спатканняў з палітыкамі, у прыветнасці, сустрэлася з прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудам.

Палітыкі абмеркавалі міграцыйны крызіс, а таксама двухбаковыя і шматбаковыя захады, скіраваныя на супрацьдзеянню гэтай агрэсіі з боку афіцыйнага Менску.

Сёлета ў межах прадстаўнічай міжнароднай канферэнцыі Святлана Ціханоўская возьме ўдзел у панэльнай дыскусіі «Замарожаная мяжа? Доўгатэрміновыя перспектывы расейскага ўплыву ў Беларусі і ва Украіне».

«У Еўропе трохі стамляюцца ад пытання Беларусі». Інтэрв’ю са Святланаю Ціханоўскай

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны