Улады зліквідавалі апошнюю праваабарончую арганізацыю

Вярхоўны Суд 5 кастрычніка прыняў рашэнне аб ліквідаванні аб’яднання «Прававая ініцыятыва», паведамляе радыё «Свабода».

Улады зліквідавалі апошнюю зарэгістраваную праваабарончую арганізацыю. Вярхоўны Суд 5 кастрычніка задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб закрыцці абʼяднання «Прававая ініцыятыва».

З ліпеня ўлады Беларусі зладзілі масавыя ператрусы ў офісах грамадскіх абʼяднанняў, пасля гэтага па краіне прайшла хваля ліквідацыі арганізацыяў. Паводле звестак «Вясны», суды пазбавілі рэгістрацыі 135 недзяржаўных арганізацыяў.

Улады збіраюцца ліквідаваць гарадзенскі «Трэці сектар»

СК belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны