У расейскай Кастраме ў выніку пажару ў кафэ загінулі 15 чалавек

У расейскім горадзе Кастрама ў выніку пажару ў кафэ «Палігон» загінулі 15 чалавек. Пра гэта паведамляе «Інтэрфакс».

Губернатар Кастрамской вобласці Сяргей Сітнікаў паведаміў у сваім Telegram-канале, што яшчэ пяць чалавек атрымалі ў выніку пажару лёгкія траўмы.

Здарэнне адбылося ў ноч на суботу. У той момант у «Палігоне» знаходзілася вельмі шмат людзей – каля 250 чалавек. У выніку пажару ў кафэ адбылося абвальванне даху па ўсёй плошчы – 3,5 тыс. кв. м.

Выданне Baza паведамляе, што падчас пажару працавалі толькі тры эвакуацыйныя выхады, яшчэ чатыры былі зачыненыя. Ратавальнікам прыйшлося проста выломліваць дзверы, каб людзі маглі пакінуць будынак. Акрамя таго, эвакуацыю ўскладняла тое, што большасць наведнікаў былі пʼяныя.

Да пажару магло прывесці выкарыстанне ракетніцы ці сігнальнага пісталета падчас канфлікту, паведамілі «Інтэрфаксу» ў штабе на месцы надзвычайнага здарэння.

Глеб Нержын belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны