Аляксандр Калеснікаў сустрэўся з дачкою

Аляксандру Калеснікаву дазволілі ўбачыць Марыю Калеснікаву і пераканацца, што яна жывая, піша Telegram-канал Віктара Бабарыкі.

Марыя Калеснікава на матчы «Крумкачоў» супраць каманды «Дынама» (Менск). 1 верасня 2020 года. Фота: Белсат

Бацька Марыі Калеснікавай сустрэўся з дачкою. 10-хвіліннае спатканне адбылося пад наглядам доктара і працаўнікоў калоніі.

Высветлілася, што Марыю яшчэ ў выходныя перавялі з гомельскага шпіталю хуткай дапамогі ў калонію. Цяпер яна ў медычным стацыянары калоніі. Дыягназ, з якім Марыя трапіла ў больніцу, – прабадная язва. У стацыянары яна будзе пад наглядам дактароў яшчэ 10 дзён. Аляксандр Калеснікаў распавядае, што Марыя схуднела, у яе пакуль што мала сілаў.

Марыя Калеснікава перадала дактарам шпіталю хуткай дапамогі, якія ўратавалі ейнае жыццё, вялікі дзякуй.

Калеснікава адбывае 11-гадовы тэрмін паводле абвінавачання ў «змове з мэтаю захапіць уладу», «закліках да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання». Вырак вынес суддзя Менскага абласнога суда Сяргей Епіхаў.

«Я не здаюся». Паплечнікі Марыі Калеснікавай нагадалі ейны прынцып

Алена Аляксандрава belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны