За суўдзел у вайне, дэпартацыю ўкраінскіх дзяцей і рэпрэсіі: ЗША пашырылі санкцыі супраць Беларусі
2023.12.05 20:49
Міністэрства фінансаў ЗША паведаміла пра пашырэнне санкцыяў супраць Беларусі. Пад абмежавальныя захады трапілі 8 асобаў і 11 арганізацыяў. Сярод іх – бізнесоўцы Аляксандр Шакуцін і Павел Тапузідыс ды кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Здымак мае ілюстрацыйны характар. Фота: wirestock / Freepik
Як растлумачылі ў Мінфіне ЗША, новыя санкцыі мусяць «узмацніць ціск на аўтарытарны рэжым Аляксандра Лукашэнкі за жорсткае задушэнне дэмакратычнай грамадзянскай супольнасці і за суўдзел у неапраўданай вайне Расеі супраць Украіны». Новыя фігуранты санкцыйнага пераліку падзеленыя на некалькі групаў.
«Гаманцы Лукашэнкі»
бізнесовец Аляксандр Шакуцін;
кіроўная кампанія ягонага холдынгу «Амкадор»;
канцэрн «Белляспаперпрам»;
кіроўная кампанія холдынгу «Беларуская цэментная кампанія»;
рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Белмытсэрвіс»;
кіраўнік «Белмытсэрвісу» Вадзім Бабарыкін;
ААТ «Тытунь-Інвест»;
уладальнік «Тытунь-Інвест» Павел Тапузідыс;
дырэктар «Тытунь-Інвест» Віктар Пятровіч.
Абаронны сектар Беларусі
ААТ «Менскі механічны завод імя С. І. Вавілава – кіроўная кампанія холдынгу «БелОМА»;
гендырэктар «БелОМА» Аляксандр Мароз;
ААТ «Зеніт-БелОМА»;
дырэктар ААТ «Зеніт-БелОМА» Мікалай Гайчук;
НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА»;
дырэктар НТЦ «ЛЭМТ» БелОМА» Аляксей Шкадарэвіч.
Падтрыманне вайны Расеі супраць Украіны
ААТ «АЛЕВКУРП»;
холдынг «Планар»;
кіроўная кампанія холдынгу «Гарызонт»;
Суўдзел у дэпартацыі ўкраінскіх дзяцей
кіраўнік Беларускага Чырвонага Крыжа Дзмітрый Шаўцоў.
Уся маёмасць і долі ва ўласнасці ў ЗША новых фігурантаў пераліку будзе заблакаваная. Супраца з імі, у тым ліку фінансавая, забароненая і пагражае другаснымі санкцыямі.