У мексіканскім горадзе Куліякан успыхнулі самыя маштабныя з 2019 года беспарадкі. Іх прычынай стала затрыманне ўладамі краіны наркабарона Авідыё Гусмана Лопэса, сына былога боса картэлю «Сіналоа» Хаакіна «Эль Чапа» Гусмана.
На самалёце затрыманага Авідыё Гусмана Лопэса даставілі ў Мехіка, дзе змясцілі ў турму строгага рэжыму. А ў горадзе Куліякане пасля гэтага пачаліся перастрэлкі, частку вуліц баевікі заблакавалі падпаленымі аўтамабілямі. Улады закрылі школы і дзяржустановы, мясцовых жыхароў заклікаюць не выходзіць з дому. У выніку сутыкненняў пацярпелі не менш як сем паліцыянтаў.
>>#Culiacan #Mexico pic.twitter.com/KYw9OZZgxR
— Ric74 (@Ric746) January 6, 2023
Радыё «Formula» паведамляе, што загінулі сама меней дзесяць чалавек, яшчэ каля 30 параненыя. З буйнакалібернай зброі, якую наркакартэлі ўсталявалі на свае браняваныя аўтамабілі, былі падбітыя тры верталёты, пад абстрэл трапіў пасажырскі самалёт.
Картэль «Сіналоа» – адна з самых уплывовых у свеце арганізацыяў гандлю наркотыкамі. «Эль Чапа» ўзначальваў яго да таго, як яму прысудзілі пажыццёвае зняволенне ў 2020 годзе. Ягонага сына ўжо спрабавалі затрымаць у 2019 годзе, але тады баевікі здолелі адбіць яго ў паліцыі.
Fri alle min' brødre, der' inde og sidde
El Chapo, Sinaloa stil
Du ka' hurtigt mist' dit liv, hvis du ustabil
Du ka' blive sat op og dræbt uden tvivl
Alle mine drenge, ja de går offensivt#shootergang #CartelDeSinaloa #sinaloastil #Culiacan #Culiacanazo2 #ElChapo #Mexico https://t.co/N2hziOzPP8— Kong Kartoffel (@KONG_MOOS) January 6, 2023
Цяперашняе затрыманне адбылося напярэдадні візіту ў Мексіку прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
Якуб Хруст belsat.eu