Ніхто не захацеў браць удзелу ў аўкцыёне для продажу кватэры Ціханоўскіх

Аўкцыён для продажу трохпакаёвай кватэры Ціханоўскіх у Менску, які стартаваў 6 сакавіка, не адбыўся, бо не знайшлося ахвочых яе купіць. Кватэру выставілі на продаж за кошт, ніжэйшы ад рынкавага.

Скрыншот: e-auction.by

У апісанні лоту пазначалася: «даўжнік – Сяргей Ціханоўскі». Трохпакаёвую кватэру агульнаю плошчаю 66 м² выставілі на аўкцыён з пачатковым коштам лоту Br 214 860 (амаль $ 77 тысячаў).

Таксама ў лоце было пазначана, што жытло мае «абмежаванні ў распараджэнні нерухомай маёмасцю», якія, як абяцалі прадаўцы, «будуць знятыя аддзелам прымусовага выканання па выніках продажу». Таксама ў аб’яве пазначана, што «ў кватэры маюцца зарэгістраваныя асобы, у тым ліку няпоўнагадовыя».

Ціханоўская назвала марадзёрствам продаж на аўкцыёне менскай кватэры ейнай сям’і

У верасні мінулага года Святлана Ціханоўская паведамляла, што іхную з Сяргеем менскую кватэру арыштавалі. У ёй апісалі ўсё – аж да акварэльных фарбаў дзяцей, каб прадаць і сабраць грошай у скарб, пісала тады Святлана.

Алена Рувіна belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны