Абаронныя пазіцыі, склады з боепрыпасамі: Латвія ўзмоцніць межы з Беларуссю і Расеяй

Урад Латвіі ў аўторак, 5 сакавіка, зацвердзіў план узмацнення ўсходняй мяжы краіны. Цягам 5 гадоў створаць абарончую інфраструктуру, на яе выдадуць € 303 мільёны.

Мяжа Латвіі і Беларусі. Фота: saeima.lv

Ухвалены Кабінетам Міністраў план ёсць часткаю працаў для стварэнні Балтыйскай лініі абароны, дамову наконт якой міністры Латвіі, Літвы і Эстоніі падпісалі ў студзені 2024 года. Міністр замежных справаў Літвы Габрыелюс Ландсбергіс назваў гэтае пагадненне рыхтаваннем да магчымай вайны.

Лінія абароны прадугледжвае стварэнне абаронных пазіцыяў, складоў з боепрыпасамі, розных перашкодаў уздоўж межаў з Расеяй і Беларуссю.

Латвія пабудуе лінію абароны на мяжы з Расеяй і Беларуссю

Працы для ўмацавання мяжы пачнуцца ўжо ў сакавіку. Цягам пяці гадоў плануюць інвеставаць у іх € 303 мільёны.

Першы этап працаў – перакопванне дарог для стварэння супрацьтанкавых равоў, каб перашкодзіць праціўніку свабодна перасоўвацца. Пазней у супрацьтанкавыя равы хочуць таксама ператварыць меліярацыйныя канавы ў памежнай зоне. Іх плануюць узмацніць бетоннымі блокамі, ці «зубамі цмока», супрацьтанкавымі мінамі ды інш.

МЗС Літвы: Стварэнне лініі абароны краінаў Балтыі – падрыхтоўка да вайны

Для супрацьдзеяння мабільнасці праціўніка плануюць выкарыстоўваць і натуральныя перашкоды – лясы, балоты і іншыя надзейныя сховішчы для выбухоўкі, мінаў ды інжынерных матэрыялаў, якімі можна хутка ўмацоўваць абарончыя пазіцыі.

Міністэрства абароны Латвіі будзе працаваць над планам для рыхтавання важнейшых транспартавых артэрыяў – аўтамабільных, чыгуначных дарог і мастоў – да хуткага і эфектыўнага перарэзвання, каб затрымаць магчымае прасоўванне праціўніка.

Эстонія раней заяўляла пра намер пабудаваць 600 бетонных бункераў на мяжы з Расеяй.

Эстонія пабудуе на ўсходняй мяжы лінію абароны з 600 бункераў

Марыя Міхалевіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны