У Беларусі ў 2021 годзе доля малазабяспечанага насельніцтва складае 4,1 %, малазабяспечаных хатніх гаспадарак – 2,7 %. Такія афіцыйныя звесткі прыводзяць banki24.by.
Малазабяспечаныя – гэта тыя, у каго за месяц было менш за разліковы бюджэт пражыткавага мінімуму на душу насельніцтва, або Br 281,7.
Сярод хатніх гаспадарак без дзяцей узровень малазабяспечанасці склаў 1,1 %, а ў хатніх гаспадарак з дзецьмі – 6,8 %. Найбольш уразлівымі былі хатнія гаспадаркі з трыма і больш дзецьмі: у іх узровень беднасці склаў 20,5 %.
Узровень малазабяспечанасці ў 2021 годзе аказаўся большым у мужчынаў у параўнанні з жанчынамі: 4,7 % супраць 3,7 %.
У вёсках доля бедных была ўдвая вышэйшая, чымся сярод гараджанаў: 6,7 % супраць 3,3 %.
Што датычыць рэгіёнаў, то самы нізкі ўзровень беднасці быў у Менску – 1,1 % насельніцтва, а найвышэйшы – на Берасцейшчыне, 6 %.
ПС belsat.eu