Зміцер Дашкевіч стаў падазраваным у крымінальнай справе. Ён застаецца за кратамі

Пасля 15 содняў арышту грамадскі актывіст Зміцер Дашкевіч не выйдзе на волю – ён стаў падазраваным у крымінальнай справе аб арганізацыі і падрыхтоўцы пратэстаў.

Пра гэта паведаміла жонка актывіста Наста Дашкевіч.

Зміцер і Наста Дашкевічы. Фота: Наста Дашкевіч / Facebook

«Званіў следчы з СК. Зміцер арыштаваны паводле 342 ч. 1. Заўтра не выйдзе», – паведаміла Наста Дашкевіч.

Яго абвінавачваюць паводле арт. 342 КК РБ «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх».

Змітра Дашкевіч затрымалі перад Днём Волі 23 сакавіка. Тады ў сям’і прайшоў ператрус, канфіскавалі тэхніку, а Змітра забралі «людзі ў чорным». На наступны дзень Дашкевічу прысудзілі 15 содняў арышту за тое, што ён нібыта адмаўляўся адамкнуць дзверы кватэры, хоць людзі ў балаклавах сустрэлі яго на лесвічнай пляцоўцы.

У сярэдзіне сакавіка Змітра Дашкевіча і ягоную цяжарную жонку Насту выклікалі на допыты ў справе аб пратэстах 2020 года. Нягледзячы на магчымы крымінальны пераслед яны заставаліся ў Беларусі. Сям’я гадуе трох дзяцей.

«Бачыла яго на экране – годнага і прыгожага». Жонка Змітра Дашкевіча расказала пра суд над мужам

АД belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны