Хроніка рэпрэсіяў супраць беларускага народу за 6 траўня

«Белсат» распавядае пра рэпрэсіі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі супраць беларускага народу за 6 траўня.

  • У Менску пакаралі дзвюх палітзняволеных за пратэсты 2020 году

Насту Кухараву пакаралі трыма гадамі «хатняй хіміі» і вызвалілі ў залі суда. Веры Цвікевіч прысудзілі адзін год калоніі з адбыццём пакарання ва ўмовах агульнага рэжыму.

У жніўні 2020-га Вера Цвікевіч стала знакамітай, бо здымак яе здымак з пратэстаў трапіў на вокладку беларускай «Камсамолкі».

  • Прысуд Соф’і Сапезе

6 траўня ў Гарадзенскім абласным судзе агучылі вырак палітзняволенай грамадзянцы Расеі Соф’і Сапезе, якую затрымалі разам з блогерам Раманам Пратасевічам 23 траўня 2021 года ў менскім аэрапорце. Дзяўчыну пакаралі 6 гадамі калоніі агульнага рэжыму.

Апроч таго суд пастанавіў спагнаць з Соф’і каля 175 тысячаў рублёў. З іх 167 500 – кампенсацыя маральнай шкоды «пацярпелым» і 7 488 – судовае мыта.

Вырак агучылі ў закрытым рэжыме. Што трэба ведаць пра справу Пратасевіча і Сапегі

  • Былую кіраўніцу цэнтру «Радзіслава» пакаралі «хатняй хіміі»

Суд Савецкага раёну Менску прызнаў Вольгу Гарбунову вінаватай і асудзіў да трох гадоў «хатняй хіміі». Яе вызвалілі з-пад варты наўпрост у судовай залі. Яна правяла ў СІЗА паўгода.

Вольга ўзначальвала грамадскае аб’яднанне «Радзіслава» – цэнтр дапамогі жанчынам, якія перажылі хатні гвалт. У сакавіку 2022 года Менскі гарадскі суд ліквідаваў гэтую арганізацыю.

  • Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 30 чалавек

Усе яны былі пазбаўленых волі за абразу Аляксандра Лукашэнкі, прадстаўнікоў улады, суддзяў або знявагу дзяржаўных сімвалаў.

Цяпер агульная колькасць палітвязняў у Беларусі дасягнула 1188 чалавек.

  • Рэдактара парталу Orsha.eu Ігара Казмерчака абвесцілі ў вышук

Сёлета ў красавіку журналіст даведаўся, што супраць яго пачалі справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу – нібыта за абразу Лукашэнкі. Казмерчак быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Цяпер арыенціроўкі з фотаздымкам Ігара вісяць у Воршы на стэндах «Іх шукае міліцыя».

  • Папаўненне ў спісе «экстрэмісцкіх фармаванняў»

Групы грамадзянаў, аб’яднаных праз сайт, а таксама сацсетак KYKY і «Чай з малинавым варэннем», Міністэрства ўнутраных справаў абвесціла экстрэмісцкімі фармаваннямі. Адпаведнае рашэнне было прынятае МУС 6 траўня.

РР belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны