Золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на $ 190 млн

Нацыянальны банк Рэспублікі Беларусь паведаміў аб змене золатавалютных рэзерваў краіны. Прэс-служба Нацбанку паведаміла, што станам на 1 траўня золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыліся і склалі 7761,1 млн долараў ЗША ў эквіваленце.

Нацбанк Беларусі. Фота з архіву «Белсату»

За красавік ЗВР выраслі на 189,4 млн долараў (2,5 %). Адметна, што ў сакавіку яны паменшалі на 692,9 млн долараў (8,4 %). Такім чынам, да даваеннага ўзроўню ЗВР яшчэ не вярнуліся.

За красавік урад выплаціў за пазыкі каля 70 млн долараў. Таксама Нацбанк заяўляе, што росту ЗВР перашкодзіла «пераацэнка манетарнага золата і спецыяльных правоў пазычання Міжнароднага валютнага фонду».

Эканамічныя вынікі першага ваеннага месяца

ЗХ belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны