Беларускія правы кіроўцы будуць дзейнічаць у ААЭ

Беларускія турысты змогуць карыстацца ўласным пасведчаннем кіроўцы катэгорыі В падчас паездак у ААЭ. 

Здымак носіць ілюстрацыйны характар. Аўтамабіль Belgee X50. Фота: geely-motors.com

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі законапраект «Аб ратыфікацыі Мемарандуму аб узаемаразуменні паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў па пытаннях узаемнага прызнання і абмену вадзіцельскіх пасведчанняў».

Для тых жа, хто плануе доўгае знаходжанне ў блізкаўсходняй краіне або абраў ААЭ ў якасці пастаяннага месца жыхарства, прадугледжаны механізм абмену вадзіцельскіх пасведчанняў на дакументы мясцовага ўзору без здачы экзаменаў.

Для гэтага неабходна мець від на жыхарства і прайсці медычную камісію.

ААЭ застаюцца адным з самых папулярных напрамкаў для беларускіх турыстаў. У красавіку на краіну абрынуліся залевы з навальніцамі наймацнейшыя за апошнія 75 гадоў.

Для таго, каб памяняць пасведчанне кіроўцы беларусам за мяжой, трэба запасціся часам і цярпеннем. Мы рабілі падрабязны гайд на гэту тэму.

Грошы, цярплівасць і час. Як беларусу замяніць пасведчанне кіроўцы за мяжою?

Самыя камфортныя ўмовы – у Расеі. Вадзіцелі могуць абмяняць беларускія правы кіроўцы на расійскія і наадварот без экзаменаў у ДАІ і ДІБДР. Каб атрымаць правы іншай краіны, не трэба будзе здаваць ні тэорыю, ні практыку. Такое правіла дзейнічае ад 1 красавіка 2024 года.

Ася Саковіч belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны