Бразілія сутыкнулася з рэкорднымі паводкамі за апошнія 80 гадоў. Фатаграфіі

У паўднёвым штаце Бразіліі Рыў-Грандзі-ду-Сул (Rio Grande do Sul) адбыліся наймацнейшыя паводкі за апошнія 80 гадоў. Пасля ўраганаў, якія абрынуліся на штат у канцы мінулага тыдня, свае дамы былі вымушаныя пакінуць каля 25 тысяч жыхароў. Па меншай меры паўмільёна чалавек засталіся без электрычнасці і чыстай вады. Паказваем, як выглядаюць Порту-Алегры і іншыя бразільскія гарады, найбольш пацярпелыя ад стыхійнага бедства.

Людзі з хатнімі гадаванцамі падчас эвакуацыі з затопленага раёну пасля моцнага дажджу ў горадзе Сан-Сэбаст’ян-ду-Каі (São Sebastião do Caí), Бразілія. 2 траўня 2024 года. Фота: Carlos Macedo / AP Photo / East News

Апоўзні і паводкі, выкліканыя моцнымі праліўнымі дажджамі, на раніцу 6 траўня прывялі да гібелі сама меней 78 чалавек. Яшчэ 111 лічацца зніклымі без вестак.

Затопленыя дамы пасля паводкі ракі Жакуі ў горадзе Элдараду-ду-Сул (Eldorado do Sul), Бразілія. 3 траўня 2024 года. Фота: Anselmo Cunha / AFP / East News
Пажарная нясе дзяўчынку пасля выратавання з затопленага раёну пасля моцных дажджоў у горадзе Порту-Алегры (Porto Alegre), Бразілія. 4 траўня 2024 года. Фота: Carlos Macedo / AP Photo / East News
Людзі нясуць цела ахвяры пасля выбуху на аўтазаправачнай станцыі ў Порту-Алегры, Бразілія. 4 траўня 2024 года. Фота: Carlos Fabal / AFP / East News
Від з паветра на затопленыя вуліцы ў горадзе Порту-Алегры, Бразілія. 4 траўня 2024 года. Фота: Carlos Fabal / AFP / East News
Мужчыну ратуюць на верталёце вайсковыя пажарныя пасля паводкі ў Каноасе (Canoas), Бразілія. 4 траўня 2024 года. Фота: Renan Mattos / Reuters / Forum
Жыхары, чые дамы пацярпелі пасля паводкі, адпачываюць у прытулку ў Порту-Алегры, Бразілія. 4 траўня 2024 года. Фота: Carlos Macedo / AP Photo / East News
Валанцёры падбіраюць людзей на лодцы пасля паводкі ў Каноасе, Бразілія. 5 траўня 2024 года. Фота: Amanda Perobelli / Reuters / Forum
Жанчына эвакуявалася з затопленай зоны са сваімі хатнімі сабакамі ў горадзе Нову-Амбургу (Novo Hamburgo), Бразілія. 5 траўня 2024 года. Фота: Claudia Martini / Xinhua News Agency / Forum
Мужчына ідзе міма фермы, разбуранай плынямі раптоўных паводак, выкліканых моцнымі дажджамі ў Жакарэзінню (Jacarezinho), Бразілія. 5 траўня 2024 года. Фота: Diego Vara / Reuters / Forum

Андрэй Шаўчэнка belsat.eu

Падпісвайся на telegram Белсату

Hавiны